Экс-трэйдар Societe General прыгавораны да трох гадоў турмы і аштрафаваны на €5 млрд
05.10.2010 15:46
—
Новости Мира
Парыжскі суд прысудзіў былога трэйдара банка Societe Generale Жэрома Керв’еля да трох гадоў турэмнага зняволення і выплаце кампенсацыі ў €5 млрд, паведамляе The Wall Street Journal.
Жэром Керв’ель абвінавачваецца ў правядзенні рызыкоўных аперацыяў з абаротам у €50 млрд. У выніку гэтых махінацыяў Societe Generale страціў каля €5 млрд.
Керв’ель не адмаўляе віны, аднак сцвярджае, што кіраўніцтву банка было вядома пра ягоныя дзеянні.
«Я быў усяго толькі ўсяго толькі часткай сістэмы і не разумею, чаму я адзіны, хто плаціць за тое, што здарылася», – заявіў ён.
Падзяліцца навіной: