Прарасейская партыя за бортам на выбарах у Латвіі

Источник материала:  
02.10.2010 21:38 — Новости Мира

Прарасейская партыя за бортам на выбарах у Латвіі
39-гадовы Дамброўскіс зможа сфармаваць урад.

Перамогай дзейнага прэм’ера, Валдзіса Дамброўскіса, скончыліся выбары ў Латвіі. Экзіт-полы аддаюць ягонаму блоку «Адзінства» каля траціны галасоў. А разам са сваімі партнёрамі па кааліцыі — нацыянал-кансерватарамі і Саюзам зялёных і сялянаў — правацэнтрысты заручыліся падтрымкай абсалютнай большасці насельніцтва.

Памяркоўна-прарасейская партыя Цэнтр згоды, якая яднае як латышоў, так і грамадзян расійскага паходжання, аказалася па выніках выбараў на другім месцы. Аднак найбольшым сюрпрызам стала поўная параза адкрыта прарасейскай партыі «За правы чалавека ў адзінай Латвіі». Гэтым разам яна праляцела ўзбоч Сойма. «Расейская грамада больш не будзе рэпрэзентаваная ў Сойме», — скрушна прызнала лідэрка партыі, еўрадэпутатка Таццяна Жданок.

У цэлым боязь аналітыкаў, што ўражаная крызісам Латвія пойдзе на паклон да Масквы, не спраўдзіліся. Толькі ў Латгаліі Цэнтр згоды выходзіць па выніках экзіт-полаў на першае месца. У астатніх рэгіёнах краіны перамаглі пралатвійскія партыі.

Паказальна, што прайгралі і партыі, за якімі стаяў буйны латвійскі капітал, так званыя латвійскія «алігархі».

Зараз 39-гадовы Дамброўскіс зможа сфармаваць новы ўрад.

Латвія — найменшы сусед Беларусі, з якім наша краіна мяжуе ў раёне Браслаўскіх азёраў. У Латвіі жыве каля 2,5 млн чалавек. Раней у Латгаліі, вакол Дзвінска (Даўгаўпілса), жыло шмат беларускамоўных. Да сёння латышы іх амаль цалкам асімілявалі.

Латвія можа стаць самым танным шляхам паставак нафты ў Беларусь, калі будзе задзейнічаны нафтаправод ад Вентспілса да Наваполацка. Аднак дагэтуль венесуэльская нафта надыходзіла праз эстонскі порт Мууга і літоўскую Клайпеду. Справа ў тым, што ў латвійскай нафтатранспартнай сістэме істотны ўдзел маюць расейскія акцыянеры, а сама Латвія баіцца страціць выгадныя транзітныя кантракты з Расіяй.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Дилма Руссефф — фаворит на пост Президента в предстоящих выборах в Бразилии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика