Нападу на
«Глупства гэта ўсё. Нічога такога не было. У нас усё добра».
Піцерскі сайт «Фонтанка» са спасылкай на лідэраў мясцовых анархістаў паведаміў, што «апоўдні 29 верасьня група актывістаў
Піцерскія анархісты нагадалі, што хваля рэпрэсій супраць анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў у Беларусі пачалася пасьля таго, як 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады ў Менску быў кінуты «кактэйль Молатава». Адказнасьць за гэты напад узяла на сябе раней невядомая анархісцкая група «Сябры Свабоды».
Агучыўшы свае патрабаваньні, актывісты нібыта адмовіліся пакінуць тэрыторыю амбасады і абвясьцілі пра яе акупацыю, пакуль іх патрабаваньні не будуць выкананыя. Аднак у самім аддзяленьні амбасады гэта абверглі.
У праваахоўных органах Цэнтральнага раёна Пецярбурга зазначылі, што выклікаў у будынак аддзяленьня амбасады, што на
***
Піцерскія анархісты, якія спрабавалі захапіць адзьдзяленьне амбасады Беларусі ў Пецярбурзе, затрыманыя і знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі ў цэнтры горада.
Як паведамілі «Фантанцы» самі ўдзельнікі акцыі, яны дастаўленыя ў 76 аддзел Цэнтральнага РУУС, і знаходзяцца там ужо некаторы час. Па словах актывістаў, іх акцыя працягнулася каля 30 хвілін. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніком аддзяленьня амбасады, але безвынікова. Акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі пратэстуючых.
Зараз у аддзеле міліцыі складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Радыё Свабода