Прэзідэнт Косава сыходзіць у адстаўку
28.09.2010 09:54
—
Новости Мира
Прэзідэнт Косава Фатмір Сэйдзіу падаў у панядзелак у адстаўку пасля таго, як Канстытуцыйны суд рэспублікі прызнаў яго вінаватым у парушэнні канстытуцыі. Суд пастанавіў, што Сэйдзіу не меў права адначасова займаць пасады прэзідэнта і лідэра палітычнай партыі.
Судовы працэс адлюстроўвае актывізацыю перадвыбарчай барацьбы перад парламенцкімі выбарамі, якія маюць прайсці ў наступным годзе.
Прэзідэнт выконвае ў Косаве збольшага прадстаўнічыя функцыі. Фатмір Сэйдзіу займаў гэтую пасаду з 2006 года.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода