Мядзведзеў адправіў у адстаўку Лужкова
![]() |
Адстаўцы папярэднічала кампанія ачарнення ў падкантрольных Крамлю СМІ. Падставай для атакі сталася нежаданне Лужкова адступіцца ад непапулярнага праекта правядзення хуткаснай аўтатрасы праз Хімкінскі лес. Але прычынай можа стаць жаданне перадзелу ўласнасці.
У часы мэраўства Лужкова ласыя кавалкі будаўнічага і камунальнага бізнэсу Масквы апынуліся пад кантролем набліжаных да Лужкова бізнэсоўцаў і нават жонкі Лужкова — Алены Батурынай, якая стала найбагацейшай жанчынай Расіі. Цяпер гэты бізнэс можа перайсці ў рукі групаў, бліжэйшых да Пуціна і Мядзведзева.
У Расіі ад часоў Пуціна губернатараў не абіраюць, а прызначаюць зверху.Лужкоў не раз выйграваў выбары ў Маскве, якой ён кіраваў ад часоў перабудовы, з 1992 года ў якасці мэра.
Лужкову не дапамог удзел у кіраўнічай партыі «Адзіная Расея».
Нельга выключаць, што зараз Лужкоў можа ахвяраваць грашыма і бізнэсам і ўзначаліць аб"яднаную левую і нацыяналістычную апазіцыю на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Лужкоў вядомы сваімі асаблівымі повязямі з Аляксандрам Лукашэнкам. Кампанія Батурынай атрымала права забудовы прэстыжнай тэрыторыі ў Мінску.
Перад атакай на Лужкова Крэмль арганізаваў аналагічны наезд на кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, але тут Масква была ў праве зняць яго з пасады.
Мікола Бугай