Расейскі псіхічна хворы нацыяналіст Дацык папрасіў прытулку ў Нарвегіі
22.09.2010 10:38
—
Новости Мира
У інтэрнэце з’явіўся відэазварот нацыяналіста Вячаслава Дацыка, які ўцёк з псіхіятрычнай бальніцы ў Пецярбургу. Дацык знайшоўся ў Нарвегіі.
У двух роліках, размешчаных у інтэрнэце, Дацык просіць палітычнага прытулку ў нарвежскіх уладаў, распавядае, як ён прыплыў у Нарвегію на лодцы са зброяй, а таксама, размахваючы сякерай, перадае з Нарвегіі вітанне сваім паплечнікам.
З ягоных словаў, ён перайшоў мяжу з Эстоніяй, а пасля дабраўся да Нарвегіі на чаўне.
Падзяліцца навіной:
НБа
НБа