Забіты крымінальны
17.09.2010 11:09
—
Новости Мира
У цэнтры Масквы невядомыя застрэлілі ў чацвер «злодзея ў законе» Аслана Усаяна, якога праваахоўчыя органы называюць найбуйнейшым крымінальным аўтарытэтам на постсавецкай прасторы.
Нападнікі расстралялі Ўсаяна, вядомага пад мянушкай «Дзед Хасан» на парозе яго кватэры. Па дарозе ў лякарню ён сканаў ад раненьняў у жывот.
Летась у ліпені быў забіты іншы вядомы аўтарытэт, вядомы пад мянушкай «Япончык». Мяркуецца, што Ўсаян, помсьцячы за яго гібель, арганізаваў у Расеі і краінах Заходняй Эўропы шэраг забойстваў лідэраў канкурэнтных груповак.
Міліцыя асьцерагаецца, што ліквідацыя Дзеда Хасана можа паслужыць штуршком для эскаляцыі крымінальных разборак у краінах былога СССР.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода