Закаеў: Гэта кашмарны сон і для тых, што змагаліся ў «Салідарнасці»
Ахмед Закаеў сказаў, што яму балюча ведаць тое, што, чарговы раз прыехаўшы ў Польшчу, гэтым разам ён можа быць затрыманы. Кіраўнік чачэнскага ўрада ў выгнанні ў інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita адзначае, што ў ягоным пашпарце мае 4 польскія візы толькі за гэты год.
— Калі я наведваў Польшчу, то адчуваў сябе тут як свабодны чалавек. А цяпер я, прыязджаючы для таго каб шукаць шляхі для вызвалення свайго народа ад такога самага ярма, з якога ўжо вызваліліся, я павінен адчуваць сябе злачынцам? — пытае Закаеў.
— Гэта кашмарны сон, не толькі для мяне, але і для тых, што змагаліся ў «Салідарнасці», — падкрэсліў кіраўнік эміграцыйнага ўрада Чачні, і дадаў, што
польскія ўлады парушаюць дэмакратычныя каштоўнасці, заваяваныя «Салідарнасцю».Перад будынкам Рэгіянальнай пракуратуры ў Варшаве сабраліся журналісты ў чаканні Ахмеда Закаева. Прэм’
Расія выдала міжнародны ордэр на арышт Закаева. Расійскія службоўцы падазраюць яго ў тэрарыстычнай дзейнасці, у тым ліку ў падрыхтоўцы тэракту ў маскоўскім тэатры на Дуброўцы. Прэм’
Польшча — удзельнік Жэнеўскай канвенцыі ААН пра бежанцаў. Пад яе абаронай знаходзіўся ў
Rzeczpospolita