Анішчанка:
Амерыканская кураціна, апрацаваная хлорам, працягвае паступаць у Расію праз краіны Мытнага саюза пад выглядам прадукцыі гэтых дзяржаваў, паведаміў у аўторак РІА «Навіны» галоўны дзяржаўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка.
У верасні РФ зняла забарону на імпарт мяса птушкі з ЗША ў дачыненні да 83 з 87 амерыканскіх кампаній. На амерыканскае мяса птушкі традыцыйна прыпадала амаль 80% імпарту гэтай прадукцыі ў Расію. Квота на пастаўкі на 2010 складае 600 тысяч тон. Аднак з 1 студзеня 2010 у РФ уступілі ў сілу новыя
Увоз мяса птушкі з ЗША быў часова спынены, бо амерыканскія птушкагадоўцы выкарыстоўваюць больш высокую канцэнтрацыю хлору. Падчас перамоваў бакі дамовіліся аднавіць пастаўкі.
«Хацелася б адзначыць інфармацыю, якую мы атрымалі з дакладных крыніц і якая нас насцярожыла, — аб тым, што
робяцца спробы праз трэція краіны завезці нам кураціну амерыканскіх вытворцаў, апрацаваную хлорам, пераўпакаваную пад вытворцаў трэціх краін», —сказаў Анішчанка, дадаўшы, што тыя «значныя прынцыповыя паслабленні, якія мы сёння маем у межах Мытнага саюза, палягчаюць магчымасці такога завозу ў нашу краіну».
Фармальна Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана пачаў дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года, хаця дамова аб Мытным кодэксе Мытнага саюза была падпісаная ў Мінску 27 лістапада 2009. Падпісанне дамовы было абумоўленае неабходнасцю фармавання прававой базы Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС з улікам паглыблення інтэграцыі паміж РФ, Беларуссю і Казахстанам. У жніўні 2010 Рассельгаснагляд уключыў у спіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку жывёлагадоўчай прадукцыі ў РФ, тры арганізацыі, рашэнне было прынятае ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Мытнага саюза.
Пры гэтым Анішчанка згадаў наяўнасць «пэўных цяжкасцяў» у супрацоўніцтве па гэтым пытанні з ЗША, якія ўжо перайшлі на патрабаванні расійскага заканадаўства па апрацоўцы мяса птушкі.
«На прафесійным узроўні мы б ужо даўно пра ўсё дамовіліся, калі б тут не было вялікай палітычнай надбудовы», — сказаў Анішчанка.
Па словах галоўнага санітарнага доктара, Расія будзе «вельмі старанна абследаваць на ўтрыманне хлору» ўсе першыя партыі курынага мяса, якія прыйдуць у РФ з ЗША ў другой палове верасня.
afn.by