На Кубе звольняць 500 000 працоўных
14.09.2010 12:43
—
Новости Мира
Камуністычны ўрад Кубы абвесьціў аб звальненьні сотняў тысячаў працоўных. Таксама будуць зьменшаныя абмежаваньні для прыватных прадпрыемствў на працаўладкаваньне, каб дапамагчы звольненым знайсьці працу.
Кубінская фэдэрацыя працоўных — адзіны прафсаюз у краіне — кажа, што 500 000 чалавек будуць звольненыя на пачатку наступнага году.
Болей як 85% кубінскіх працоўных, а гэта каля 5 мільёнаў чалавек, занятыя ў дзяржаўным сэктары. Масавае звальненьне працоўных зьяўляецца самай важнай рэформай пасьля таго, як Раўль Кастра зьмяніў на пасадзе прэзыдэнта свайго брата Фідэля. Рашэньне аб скарачэньнях працоўных дзяржаўнага сэктара было абвешчана меней як праз тыдзень пасьля цытаванай заявы Фідэля Кастра, што камуністычная эканоміка Кубы больш не працуе.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода