Саакашвілі расказаў пра ненармальнасць — сваю і Лукашэнкі
27.08.2010 10:20
—
Новости Мира
У Расіі кожны, хто не задавальняе людзей з ФСБ ці КДБ, лічыцца ненармальным, паведаміў у інтэрв’ю «Эху Москвы» прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.
«Мяне вінавацяць у тым, што я ненармальны, ужо з 2004 года, калі я не спадабаўся камусьці ў Маскве. Цяпер у тым самым абвінавачваюць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
«Я думаю, што гэта было б смешна, калі б гэта не было так сумна. А сумна ад таго, што ўсё, што я расказваю, — гэта афіцыйная дактрына самай вялікай дзяржавы ў свеце. І, вядома, гэта нічога добрага не абяцае, у першую чаргу жыхарам гэтай дзяржавы», — лічыць Саакашвілі.
Падзяліцца навіной:
Ежедневник
Ежедневник