Атака на білборд Мілінкевіча

Білборд з Мілінкевічам з"явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня.

Білборд з"явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня.
У кіраўніцтве Руху «За Свабоду» мяркуюць, што яго размяшчэнне замовілі прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча, якія жывуць ва Украіне.
Максім Сідорчанка, прадстаўнік фірмы, якая ўсталёўвае прыдарожную рэкламу, запэўніў, што ў бліжэйшы час сітуацыя будзе выпраўлена і пашкоджаны шчыт адновяць.
Паводле ўкраінскіх адмыслоўцаў, месца для усталявання білборда выбрана вельмі ўдала. У летні перыяд вялікая колькасць беларусаў кіруецца ва Украіну па справах бізнесу, на адпачынак, альбо транзітам. У выходныя дні на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» выстройваецца кіламетровая чарга машынаў, што вяртаюцца ў Беларусь.
Паводле belmy.by; by.milinkevich.org