Абама ўсё менш папулярны
Упершыню больш за палову амерыканцаў не ўхваляе дзейнасць прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паказала сацапытанне. Цяпер яго падтрымліваюць толькі 45% амерыканцаў, а 52% — не. Такія нізкія паказчыкі былі толькі ў амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана, калі краіна перажывала самы вялікі спад з часоў Вялікай дэпрэсіі.
AFP. |
На канец жніўня дзейнасць Абамы ўхваляе 45% амерыканцаў, а 52% праца прэзідэнта краіны не задавальняе.
Яшчэ ў ліпені прыхільнікі і праціўнікі Абамы ў тым жа апытанні падзяліліся роўна на дзве групы — па 48% падтрымлівалі і выступалі супраць дзейнасці кіраўніка краіны. У пачатку 2009 толькі 26% негатыўна ставіліся да працы прэзідэнта, падтрымка Абамы складала рэкордныя 69%.
У 62% амерыканцаў ёсць цвёрдае адчуванне, што цяпер ЗША ідзе па нейкім няправільным шляху. Толькі 31% упэўнены, што выбраны правільны напрамак развіцця. Зрэшты, упершыню 60% заявілі, што напрамак краіна ўзяла няправільны, яшчэ ў канцы мінулага года.
На думку складальнікаў апытання, становішча Абамы вельмі нагадвае сітуацыю з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам, які кіраваў краінай з 1981 па 1989: у гэты час адбыўся наймацнейшы эканамічны спад з часоў Вялікай дэпрэсіі.За кошт росту беспрацоўя, спаду эканамічнага развіцця Рэйган ледзь не страціў магчымасць пайсці на перавыбары. Аднак да заканчэння яго першага тэрміну ўзровень беспрацоўя скараціўся, дабрабыт выбаршчыкаў падвысіўся, і Рэйган здолеў набраць 59% галасоў у сваю падтрымку.
Цяпер амерыканцаў хвалюе ў першую чаргу беспрацоўе — гэтым пытаннем заклапочаныя 72% удзельнікаў апытання. Другое па важнасці пытанне — дзяржвыдаткі (67%). Цяпер ўзровень беспрацоўя складае 7,5%, да 2012 прагназуецца ўзровень у 7,1% — па амерыканскіх мерках гэта ўсё адно вельмі высокі паказчык.
Нізкія рэйтынгі Абамы ўжо на ўсю моц выкарыстаюць апаненты прэзідэнта з Рэспубліканскай партыі. Кангрэсмэн ад штата Агаё Джон Бонер заявіў, што групе эканамічных дарадцаў прэзідэнта Абамы варта ў поўным складзе сысці ў адстаўку. Ён раскрытыкаваў Белы дом за надзвычай высокія дзяржаўныя выдаткі. У адказ
Эканамічны спад, які пачаўся ў 2007, фактычна дастаўся Абаму ў спадчыну, а ўвосень 2008 пачаўся эканамічны крызіс. «Эканоміка сапраўды паўплывала на Абаму і яго адміністрацыю», — пракаментаваў даследаванне сацыёлаг Ipsos Кліф Янг.
«На нейкі час выбаршчыкі далі яму магчымасць скарыстацца агульнай збянтэжанасцю. Ён атрымаў у спадчыну вельмі рызыкоўную эканамічную сітуацыю, і яны былі гатовыя даць яму час, — патлумачыў Янг. — Цяпер цярпенне ў асноўным скончылася».Прафесар палітычных навук універсітэта Аёвы Майкл
gazeta.ru