У Польшчы былых гэбістаў судзяць за спробу атруціць апазіцыянерку ў 1981-м

Источник материала:  
24.08.2010 11:31 — Новости Мира
Трое былых афіцэраў Службы бяспекі Польшчы былі абвінавачаныя следчым аддзелам Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы (IPN) у спробе атруціць у 1981 дзяячку «Салідарнасці» Ганну Валентыновіч

з дапамогай лекавага сродку, прыняцце якога магло прывесці нават да смерці. Ім пагражае да 5 гадоў зняволення.

Следчы аддзел IPN у Варшаве скіраваў абвінаваўчы акт у акруговы суд Радама. Веслаў С., Тадэвуш Г. і Марк К. абвінавачваюцца ў тым, што ў кастрычніку 1981, з’яўляючыся афіцэрамі Службы бяспекі, перавысілі свае паўнамоцтвы. Насуперак прадпісанням, яны ўдзельнічалі ў т.зв. аператыўнай камбінацыі, у межах якой пры пасярэдніцтве сакрэтнага агента з мянушкай «Караль» павінны былі даць Валентыновіч лекавы сродак фурасемід.

IPN падкрэслівае, што гэта магло прывесці да шкоды здароўю і нават летальнага зыходу; 160–200 мг фурасеміду маглі справакаваць сімптомы атручання, перапады крывянога ціску, што прыводзяць да калапсу, парушэння сардэчнага рытму і аслаблення мышцаў, а большая доза небяспечная для жыцця. Па дадзеных IPN, Служба бяспекі імкнулася «як мінімум» перашкодзіць спатканням Валентыновіч з паплечнікамі, але спадзяваная мэта не была дасягнутая, бо Валентыновіч з’ехала з Радаму раней, чым чакалася.

Падазраваныя абвінавачанняў не прызналі. Іх выпусцілі пад заклад і забаранілі пакідаць краіну.

Ганна Валентыновіч загінула ў катастрофе прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам 10 траўня 2010.

Падзяліцца навіной: 
wiadomosci.gazeta.pl

←Пентагон категорически отрицает свою причастность к кампании против основателя Wikileaks

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика