Сусветную класіку перакладуць на туркменскую мову
Сусветную літаратурную класіку, перакладзеную на туркменскую мову, пачнуць выдаваць у Туркменіі ў спецыяльным часопісе, паведаміла ў чацвер Туркменскае тэлебачанне.
Туркменскі прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў на нарадзе, прысвечанай развіццю культуры і СМІ, даручыў ураду краіны стварыць часопіс «Сусветная літаратура» на туркменскай мове.Па словах кіраўніка дзяржавы, у новым выданні неабходна друкаваць творы сусветнай літаратурнай класікі, перакладзенай на туркменскую мову. На думку Бердымухамедава, гэта перш за ўсё неабходна туркменскай моладзі.
Туркменскае тэлебачанне не паведамляе, з якога часу, з якой перыядычнасцю і ў якім фармаце будзе выдавацца новы часопіс.
Замежная літаратура ў Туркменіі пасля распаду СССР, за рэдкім выключэннем, не перакладалася і не выдавалася. Першы прэзідэнт Туркменіі Сапармурат Ніязаў лічыў, што ўсе духоўныя запатрабаванні нацыі ў стане задаволіць яго
У гэтым кантэксце, лічаць назіральнікі, выданне твораў сусветнай літаратуры ў Туркменіі мае вялікае значэнне для інтэграцыі краіны ў сусветную культурную прастору.
rian.ru