Літоўскія курцы ўспомнілі аб дзедаўскіх самакрутках
16.08.2010 15:22
—
Новости Мира
Высокія цэны на цыгарэты ў Літве прымушаюць курцоў рабіць самакруткі.
Праз тое, што ў мінулым годзе ў Літве двойчы — вясной і восенню — павышаліся акцызы на цыгарэты, а таксама ўзрос ПДВ, цыгарэты падаражэлі за год на 26 працэнтаў. А вось цэны на самакрутачны тытунь не раслі ні ў гэтым, ні ў мінулым годзе.
Як піша газета «Летувос ритас», курцы ўсё часцей пераходзяць на самакрутачны тытунь, акцыз на які не мяняўся. Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі, калі ў першым паўгоддзі 2009 года было прададзена 678 кг тытуню, то ў першым паўгоддзі бягучага — 722 кг. Рост попыту на самакрутачны тытунь адзначаюць і прадстаўнікі гандлёвых арганізацый, напрыклад, у адной з буйных гандлёвых сетак попыт за першае паўгоддзе вырас на 30 працэнтаў.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА