У кіргізскіх выбарах возьмуць удзел 57 партый

Источник материала:  
16.08.2010 11:06 — Новости Мира
ЦВК Кіргізстану завяршыла рэгістрацыю ўпаўнаважаных прадстаўнікоў палітычных партый, якія заявілі пра свой намер удзельнічаць у парляменцкіх выбарах, прызначаных на 10 кастрычніка. Паводле прадстаўніка ЦВК, зарэгістраваныя прадстаўнікі 57 партый.

Цяпер партыі павінны правесьці з’езды для вылучэньня сваіх кандыдатаў. Іх сьпісы павінны быць прадстаўленыя ў ЦВК да 30 жніўня.

Значная частка партыяў краіны ўжо падпісалі этычны кодэкс паводзінаў падчас выбарчай кампаніі, распрацаваны з дапамогай АБСЭ. Кодэкс прадугледжвае, што праўладныя партыі ня стануць выкарыстоўваць на выбарах адміністрацыйны рэсурс, а іх апанэнты ня стануць аспрэчваць вынікі выбараў сілавымі мэтадамі.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Во Львове СБУ раскрыла факт контрабанды военного вертолета из США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика