Сёння — інаўгурацыя прэзідэнта Польшчы, ва ўрачыстасцях бярэ ўдзел Мілінкевіч
06.08.2010 10:53
—
Новости Мира
У Варшаве сёння пройдзе інаугурацыя прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
Камароўскі выконваў абавязкі прэзідэнта пасля гібелі папярэдняга кіраўніка краіны Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.
У другім туры пазатэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 4 ліпеня, Камароўскі перамог Яраслава Качынскага — брата загінулага прэзідэнта.
Сайт Руху за Свабоду дадае, што ў сённяшняй інаўгурацыі возьмуць удзел старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by