МНС Украіны паведаміла пра ўзмоцнены рэжым у Чарнобыльскай зоне
06.08.2010 11:05
—
Новости Мира
У сувязі з рэкорднай і няспыннай сьпёкай на Кіеўшчыне адмыслоўцы Міністэрства па надзвычайнай сытуацыі Ўкраіны ўказваюць на высокую пажаранебясьпечную абстаноўку ў Чарнобыльскай зоне.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры МНС, служба ў гэтым рэгіёне вядзецца ва ўзмоцненым рэжыме, паколькі . ва ўмовах узгараньня лясоў з павышанай радыеактыўнасьцю ёсьць небясьпека пераносу з дымам радыеактыўных рэчываў на значныя адлегласьці. Паводле МНС, на месцы знаходзіцца дастаткова спэцыялістаў і тэхнікі для таго, каб у выпадку неабходнасьці змагацца з надзвычайнай сытуацыяй. Пакуль пажараў у Чарнобыльскай зоне зафіксавана не было.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода