У Бішкеку затрымалі апазіцыйнага лідэра
05.08.2010 17:25
—
Новости Мира
У Кыргызстане затрымалі апазыцыйнага палітыка Урмата Барыктабасава і яшчэ шасьцярых людзей зь ягонага атачэньня.
Раней сёньня ў цэнтры Бішкеку насупраць будынку парлямэнту адбыўся некалькітысячны мітынг, удзельнікі якога патрабавалі дапусьціць Барыктабасава — лідэра партыі «Сьцяг Бацькаўшчыны» — да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.
Прыхільнікі Барыктабасава таксама заклікалі кіргіскія ўлады спыніць у адносінах да палітыка крымінальную справу, заведзеную ў 2005 годзе — па абвінавачаньні ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода