Амерыканскія мільярдэры паабяцалі 50% сваёй маёмасці ахвяраваць на дабрачыннасць

Источник материала:  
05.08.2010 00:49 — Новости Мира

Больш за 30 амерыканскіх мільярдэраў паабяцалі перавесці на рахункі дабрачынных арганізацый як мінімум 50% ад сваёй маёмасці.

У кампаніі, распачатай Уорэнам Бафетам і Білам Гейтсам, удзельнічаюць Майкл Блумберг, Бэры Дылер, Лэры Элісан, Тэд Тэрнер, Дэвід Ракфелер і іншыя заможныя грамадзяне ЗША.

Праект прадугледжвае перадачу часткі маёмасці на дабрачынныя мэты цягам жыцця або пасля смерці.

Як адзначае крыніца, акцыя не прадугледжвае абавязковага і хуткага пералічэння грошай: мільярдэрам дастаткова даць паабяцаць, што калі-небудзь яны ахвяруюць свае асабістыя сродкі на карысць чалавецтва.

Абавязковым для ўдзелу ў кампаніі з’яўляецца напісанне суправаджальнага ліста з тлумачэннем матываў, якімі кіраваўся філантроп пры пералічэнні грошай.

Падзяліцца навіной: 

←КУДА ДРЕЙФУЕТ ТУРЦИЯ?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика