Амерыканскія войскі завяршаюць баявыя дзеянні ў Іраку
02.08.2010 21:25
—
Новости Мира
У выступе на канфэрэнцыі Амэрыканскай арганізацыі вэтэранаў-інвалідаў у Атлянце прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў, што да канца жніўня больш як 90 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў вернуцца дадому.
Пры гэтым у Іраку застануцца 50 тысяч вайскоўцаў, чыя місія будзе палягаць не ў вайсковых апэрацыях, а ў абучэньні ірацкага войска і гарантаваньні бясьпекі дзеяньняў ЗША грамадзянскага характару, — заявіў прэзыдэнт ЗША.
Абама заявіў, што ўсе амэрыканскія войскі пакінуць Ірак у канцы будучага году.
Прэзыдэнт ЗША таксама ўзгадаў вайну ў Аўганістане і заявіў, што ЗША маюць ў ёй посьпех, нягледзячы на пэўныя праблемы.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода