Ураджай збожжа ў Расіі сёлета можа знізіцца на 25%

Источник материала:  
02.08.2010 11:51 — Новости Мира
Ураджай збожжа ў Расіі ў 2010 годзе можа знізіцца на 20-26% у параўнанні з паказчыкам за папярэдні год - да 72-78 млн тон, паведаміў у панядзелак прэзідэнт Расійскага збожжавага саюза (РЗС) Аркадзь Злачэўскі.

У 2009 годзе ўраджай збожжавых склаў 97 млн тон. Ранейшы прагноз РЗС складаў 81,5-85 млн тон.

На гэты момант 26 расійскіх рэгіёнаў заявілі пра гібель пасеваў з прычыны засухі.

Экспарт расійскага збожжа сёлета прагназуецца ў аб"ёме 11-19,5 млн тон. Пры гэтым у РЗС лічаць, што экспарт скароціцца да 14-15 млн тон супраць 21,4 млн тон годам раней.

Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←Власти США допросили старшего редактора WikiLeaks

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика