Тэракт ва
Царква, у якой здарыўся выбух належыць Украінскай праваслаўнай царкве, што адносіцца да Маскоўскага патрыярхату і мае напружаныя стасункі з аўтакефальнай украінскай царквой.
Тэракт адбыўся ў апошні дзень візыту патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ва Ўкраіну.
Скрутак з самаробным выбуховым прыстасаваньнем быў закладзены на ўваходзе
Яшчэ 8 чалавек атрымалі адносна лёгкія траўмы; частка зь іх адмовілася ад шпіталізацыі або, атрымаўшы першую дапамогу, пайшла дадому.
Выбух адбыўся падчас вечаровага набажэнства. Разбурэньняў будынку царквы няма, у ёй выбітыя шыбы. Прадстаўнікі УПЦ (МП) кажуць, што пашкоджаная сьцяна і частка іканастасу.
Сьледзтва сваіх вэрсіяў пакуль не агучвае.
Ачольнік Запароскай абласной адміністрацыі Барыс Пятроў адзначыў, што самаробная бомба не была «абалонкавай». Выбух такога прыстасаваньня не стварае асколкаў. «Можна дапусьціць што ў тых, хто гэта зрабіў мэты забіць людзей — не было», — мяркуе Пятроў.
Радыё Свабода