16-гадовы хлопец 10 дзён не

Источник материала:  
27.07.2010 16:48 — Новости Мира
У Марыупалі (Украіна) 16-гадовы падлетак, сышоўшы з дому, 10 дзён, не вылазячы, правёў у камп"ютарным клубе. Маці падлетка, які прапаў без звестак, звярнулася ў міліцыю.

Сын пакінуў ёй запіску, у якой паабяцаў вярнуцца праз паўтара тыдня. З сабой ён прыхапіў 3 тыс. грыўняў (каля $375).

Да вышуку былі прыцягнутыя ўсе супрацоўнікі крымінальнай міліцыі, інфармацыю размясцілі ў прэсе. Толькі праз 4 дні пасля пачатку пошукаў малады чалавек быў знойдзены ў цэнтры горада ў камп"ютарным клубе і адпраўлены дадому.

Дні і ночы ён праводзіў за маніторам, адлучаўся толькі ў прыбіральню і бегаў па ежу ў бліжэйшую краму.

Да таго моманту, як яго знайшлі, Ігар паспеў патраціць на гульні большую частку грошай, так што не стаў пярэчыць датэрміноваму вяртанню дадому. Між тым ніхто з адміністратараў гульнявой установы не звярнуў увагі на тое, што няпоўнагадовы жыве ў іх ужо 10 дзён.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←В Севастополе ребенок принес домой артиллерийский снаряд времен войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика