Парэшткі Вячаслава Чарнавола эксгумуюць
25 сакавіка 1999 Вячаслаў Чарнавол і ягоны кіроўца Яўген Паўлаў на аўтамабілі «Таёта» сутыкнуліся з аўтамабілем КАМАЗ на пятым кіламетры трасы Барыспаль — Залатаноша. Абодва загінулі на месцы здарэння. В.Чарнавол быў пахаваны на цэнтральнай алеі Байкоўскіх могілак у Кіеве. Праводзіць яго ў апошні шлях 29 сакавіка 1999 года сабралася больш за 200 тысяч чалавек з усіх куткоў Украіны.
Ужо на наступную раніцу пасля гібелі палітыка тагачасны міністр унутраных спраў Юры Краўчанка, не чакаючы папярэдніх вынікаў следства, заявіў, што лідэр НРУ і ягоны кіроўца загінулі ў выніку ДТЗ і што «версія замаху на Вячаслава Чарнавола як прычына яго смерці нават не разглядалася». У 2000 годзе адзін са сведкаў здарэння, які ў той момант знаходзіўся ў кабіне самазвала — Іван Шалом — нечакана памёр ад сардэчнага прыступу.
Прадстаўнікі НРУ з самага пачатку называлі гібель свайго лідэра палітычным забойствам. Тым не менш, справа аб гібелі Вячаслава Чарнавола была закрытая ўжо ў чэрвені 1999 года. Расследаванне аднавілася 27 сакавіка 2001 года, але неўзабаве зноў была спынена.
У сакавіку 2005 года дэпутаты Вярхоўнай рады ад НРУ звярнуліся да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі з просьбай аднавіць расследаванне справы. 4 красавіка 2005 года следчыя дзеянні былі адноўленыя тагачасным генэральным пракурорам Святаславам Піскуном, былі сабраны дадатковыя матэрыялы, але пасьля адстаўкі Піскуна 14 кастрычніка 2005 расследаванне зноў спынілася. У жніўні 2006 года яно было зноў адноўлена.
АП