Літва прыняла рашэнне будаваць тэрмінал для звадкаванага газу
22.07.2010 13:13
—
Новости Мира
Урад Літвы прыняў рашэнне пра будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу магутнасцю каля 3 млрд. кубаметраў газу ў год і даручыў дзяржаўнаму прадпрыемству «Клайпедас нафта» да верасня распрацаваць яго праект.
Урад пакуль не раскрывае планаў наконт пастаўшчыкоў газу для будучыні тэрмінала і запрашэння магчымых партнёраў па яго будаўніцтве, а таксама крыніц фінансавання.
«Гэта важнае рашэнне, але гэта не адзіны крок, які прадпрымае ўрад Літвы для пераадолення энергетычнай залежнасці»,- заявіў прэм"ер Літвы Андрус Кубілюс.
Адначасова аналізуюцца і магчымасці будаўніцтва ў Літве беларускага тэрмінала звадкаванага газу. Паводле прэм"ера, Літва разумее імкненне Беларусі шукаць альтэрнатыву расійскаму газу. «Гэта паказвае, што энергетычная бяспека – праблема ўсяго рэгіёну», - сказаў Кубілюс.
Адначасова было адзначана, што будаўніцтва тэрмінала для патрэб Беларусі разглядаецца асобна ад будаўніцтва літоўскага тэрмінала.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА