Еўропа вылічыла самага багатага кіраўніка дзяржавы

Источник материала:  
20.07.2010 15:09 — Новости Мира
Еўрапейцы палічылі грошы сваіх кіраўнікоў і склалі рэйтынг самых багатых палітыкаў ЕС. Аказалася, што пальма першынства належыць прэм’ер-міністру Ірландыі Браяну Коўэну (ён на фота).

Еўропа вылічыла самага багатага кіраўніка дзяржавы

Коўэн стаў самым высокааплатным сярод кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС. Гадавы заробак Коўэна складае 342,4 тыс. даляраў.

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі штогод зарабляе 319 800 даляраў.

3-е і 4-е месцы займаюць прэм’ер-міністры Нямеччыны і Брытаніі Ангела Меркель (303,8 тыс.) і Дэвід Кэмеран (300,4 тыс.).

Што ж тычыцца самага высокааплатнага палітыка щ сусветным маштабе, то ім стаў прэм’ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун.

Яго заробак — 2,75 млн даляраў у год. На другім месцы кіраўнік Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Дональд Цанг з заробкам 515,3 тысячы даляраў, на трэцім — прэзідэнт ЗША Барак Абама, чый гадавы даход складае 400 тысяч даляраў.

А ўжо4-е месца ў свеце займае згаданы вышэй ірландскі прэм"ер Браян Коўэн.

Падзяліцца навіной: 
novonews.lv

←На планете наступает осьминожий бум.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика