16-гадовая дачка прэзідэнта Таджыкістана стала вядучай навінаў
14.07.2010 14:57
—
Новости Мира
14 ліпеня дачка прэзідэнта Таджыкістана дэбютавала ў ролі дыктара таджыцкага тэлебачання.
Паводле «Ферганы. Ру», цягам апошняга тыдня Зарына амаль штодня рэпетавала ў студыі першага канала й адпрацоўвала навыкі дыктарскага майстэрства.
У прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона сем дачок і два сыны.
Азода Рахмонава, старэйшая дачка — намесніца міністра замежных спраў. Яе муж — намеснік міністра фінансаў.
Рустам Эмамалі, старэйшы сын — дэпутат сталічнага Маджліса (парламента), начальнік управы ў дзяржкамітэце па інвестыцыях і маёмасці, намеснік старшыні Саюзу моладзі Таджыкістана, адзінай грамадскай арганізацыі, якая згодна з заканадаўствам можа вылучаць кандыдата на пост прэзідэнта краіны.
Хасан Асадулазада, брат прэзідэнтавай жонкі — старшыня найбуйнейшага банка краіны.
Падзяліцца навіной:
cz
cz