Лукашэнка сустрэўся з Саакашвілі
13.07.2010 14:41
—
Новости Мира
Прэзідэнт Грузіі ў Крыме сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі. На сустрэчы А.Лукашэнка і М.Саакашвілі абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.
Міхаіл Саакашвілі і Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначылі паглыбленне адносін на ўзроўні грамадскіх груп, асабліва на ўзроўні моладзі і паміж бізнэс групамі, паведамляе партал Грузія online.
Прэзідэнты таксама выказалі надзею, што ў бягучым годзе ў Грузію прыбудзе шмат турыстаў з Беларусі.
Акрамя Лукашэнкі, Міхаіл Саакашвілі таксама сустракаўся з Януковічам.
У Тбілісі ўжо былі зробленыя камэнтары з нагоды гэтых сустрэч. Там лічаць, што пасля прарыву ў дыпламатычных адносінах з Захадам, гэта пачатак новага этапу ў адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расіі.
Падзяліцца навіной:
АП
АП