Палова неанацыстаў свету

Источник материала:  
12.07.2010 16:03 — Новости Мира
Каля паловы актыўных неанацыстаў жывуць у Расеі, што складае 50–60 тысяч чалавек ад агульнасусветнай колькасці ў 120 тысяч. Такія вынікі даследавання, праведзенага Маскоўскім бюро па правах чалавека, піша нямецкая газета Der Tagesspiegel.

Найбольшая канцэнтрацыя правых экстрэмістаў зафіксавана ў Санкт-Пецярбургу. Там колькасць прыхільнікаў нэанацызмам дасягае 15 тысяч чалавек. Між тым у Маскве іх усяго каля 2,5 тысяч чалавек. Нямецкае выданне звязвае гэты факт з тым, што ў сталіцы значна большы кантроль дзяржавы і праваахоўных органаў.

Будзённай з’явай стала праява нянавісці да выхадцаў з Каўказа і былых саюзных рэспублік, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Акрамя таго, моцныя падобныя настроі на Урале.

Лозунг «Расія для рускіх» на дадзены момант падтрымлівае каля 53% насельніцтва. Нацыяналістычныя ідэі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод моладзі да 30 гадоў, якая расчаравалася ў палітычным развіцці Расіі, лічыць дырэктар Цэнтра этнологічных даследаванняў Эміль Пайн. Прычыну такой з’явы эксперты бачаць у сацыяльным расслаенні насельніцтва краіны і ў пастаянны абніжэнні узроўню адукацыі.

Экспартаваць: 
delfi.lt

←В Японии выбрали старейшин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика