Ва Угандзе выбухі забілі каля 60 чалавек

Источник материала:  
12.07.2010 10:29 — Новости Мира
Выбухі разбурылі будынкі ў цэнтры Кампалы, сталіцы Уганды. Бомбы выбухнулі ў двух перапоўненых рэстаранах, дзе людзі сачылі па тэлевізары за чэмпіянатам свету па футболе.

Паводле апошніх паведамленняў, 60 чалавек забітыя, сярод іх і замежнікі, адзін амерыканец.

Паліцыя падазрае, што тэракт магла ўчыніць самалійская групоўка Аль Шабаб, блізкая да Аль Кайды. Прадстаўнік Белага Дому заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя аказаць неабходную дапамогу ўраду Уганды.


Радыё «Свабода»
←Доброе утро, Солнце!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика