Расійскія супершпіёны і пасля 10 гадоў жыцця ў ЗША размаўлялі з моцным акцэнтам
Самалёт з 5 мужчынамі і 5 жанчынамі вылецеў з
Адвакат адной з агентаў, Вікі Пелаэс, кажа, што прадстаўнікі Расіі абяцалі ёй пажыццёвыя выплаты памерам у $2000, бясплатнае жыллё ў Расіі і пакрыццё ўсіх выдаткаў на наведванне дзяцей. Пелаэс, аднак, вырашыла вярнуцца ў роднае Перу. Перуанскі міністр замежных справаў Хасэ Антоніё Гарсія сказаў, што Пелаэс не чыніла ў яго краіне ніякіх злачынстваў і будзе «разглядацца як і любы іншы грамадзянін краіны».
Афіцыйна ўрад ЗША не абвінавачваў агентаў у шпіянажы. Яны былі абвінавачаныя ў незарэгістраванай дзейнасці ад імя замежнай дзяржавы, пры якім ім пагражала 5 гадоў пазбаўлення волі.
Усе дзесяцера перад судом уСуддзя загадаў дэпартаваць усіх падсудных з патрабаваннем, каб яны забавязаліся не вяртацца ў ЗША без дазволу генеральнага пракурора.
У дзесяці расійскіх шпіёнаў канфіскаваная ўся маёмасць і грашовыя сродкі. У абмен на вызваленне дзесяці расійскіх агентаў Масква вызваліла чатырох чалавек, асуджаных на доўгія тэрміны зняволення за шпіянаж на карысць ЗША і Вялікабрытаніі. Гэта навуковец Ігар Суцягін, расійскі палкоўнік вайсковай выведкі Сяргей Скрыпаль, былы агент замежнай выведкі Расіі Аляксандр Запарожскі і былы афіцэр КДБ Анатоль Васіленка. Усе яны былі памілаваныя прэзідэнтам Мядзведзевым, але спачатку ім давялося прызнаць сваю віну. Reuters паведамляе, што некаторыя з расійскіх вязняў, якіх павінны абмяняць на агентаў, дэпартаваных з ЗША, цяжка хворыя.
wiadomosci.gazeta.pl