Качыньскі і Камароўскі патрацілі на выбары 9 млн долараў
06.07.2010 12:19
—
Новости Мира
Польскія кандыдаты ў прэзідэнты Яраслаў Качыньскі і Браніслаў Камароўскі выдаткавалі разам больш за 9 млн долараў на перадвыбарчую кампанію. Па папярэдніх падліках, перамога ў выбарах маршала сейма каштавала яму каля 4,5 млн долараў, піша газета “Rzeczpospolita”. А вось Яраслаў Качыньскі патраціў крыху менш.
Для параўнання падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў Дональд Туск і Лех Качыньскі выдаткавалі на дваіх каля 8,5 млн долараў.
Сёлета найбольш грошай пайшло на тэлевізійную рэкламу. Каля 2 мільёнаў долараў каштавалі рэкламныя ролікі кандыдатаў, а вось 5 гадоў таму гэтая сума была ў 3,5 разы больш. Знешняя рэклама каштавала выбарчым штабам каля 1,5 млн долараў. Польскія кандыдаты ў прэзідэнты маглі максімальна патраціць на перадвыбарчую кампанію па 4,8 млн долараў. Грошы перадвыбарчым штабам маглі пералічваць як фізічныя асобы, так і палітычныя партыі.
Нагадаем, што паводле афіцыйнай заявы Дзяржаўнай выбарчай камісіі, Браніслаў Камароўскі перамог з вынікам 53,1%, а Яраслаў Качыньскі саступіў яму з вынікам 46,9. За Камароўскага галасаваў захад краіны і вялікія гарады за выключэннем Любліна і Радама.