Экзіт-полы: Камароўскі на валасок перад Качынскім
04.07.2010 21:18
—
Новости Мира
Калі вынікі апытанняў пацвердзяцца, новым прэзідэнтам Польшчы стане памяркоўны кансерватар Браніслаў Камароўскі.
Браніслаў Камароўскі (злева) — бацька пяцёх дзяцей і выхадзец з Літвы. |
Апытанні грамадскае думкі даюць Камароўскаму 51—53 працэнты галасоў, а ягонаму суперніку Яраславу Качынскаму — 47—49%.
Качынскі больш кансерватыўны ў пытаннях маралі, больш жорсткі ў барацьбе з карупцыяй і савецкай спадчынай і больш схільны да дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку. Камароўскі рэпрэзентуе партыю, якая адстойвае інтарэсы прыватнага бізнэсу. Посткамуністы, аднак, таксама схіляліся да падтрымкі ягонай кандыдатуры. У пытаннях замежнай палітыкі Качынскі арыентаваўся на незалежніцтва пры захаванні цеснага партнёрства з ЗША, Камароўскі — на цяснейшую еўраінтэграцыю.
Перамога Камароўскага будзе азначаць менш напорыстую беларускую палітыку Польшчы.