Януковіч загадаў кіраўніку МУС вывучыць ўкраінскую мову
01.07.2010 15:20
—
Новости Мира
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запатрабаваў ад міністра ўнутраных спраў Анатоля Магілёва цягам двух месяцаў вывучыць дзяржаўную мову.
naviny.by
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у чацвер на нарадзе кіраўнікоў праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па пытаннях процідзеяння злачыннасці і ўзмацнення барацьбы з наркаманіяй.
Януковіч выказаў незадавальненне тым, што міністр унутраных спраў апублікаваў свой даклад падчас нарады на расійскай.«Даю вам два месяцы, каб перайсці на ўкраінскую», — сказаў прэзідэнт.
naviny.by