Беларускі садок у Беластоку набыў папулярнасць
На нашым баку былі юрыдычныя законы, якія спрыяюць нацыянальным меншасцям у адукацыі на роднай мове. І гэта была аснова, на якую абапіраліся старанні, часта марудныя і не надта прыемныя. Хоць
больш за фармальнасці хвалявала абыякавасць з боку грамадскасці і беларускіх асветных улад адказных за навучанне мовы (канкрэтна: БеларускагаКаб назбіраць сорак дзетак, бо такое патрабаванне паставілі ўлады горада, Барбара Пякарская спачатку званіла да сваіх знаёмых, а пасля да незнаёмых людзей, знойдзеных у тэлефоннай кніжцы.
Праблемы з наборам адпаведнай колькасці дзяцей доўжыліся праз тры першыя гады.За гэты час супольнымі сіламі нам удалося разгарнуць добрую славу вакол садка.
Вялікую ролю ў інтэграцыі асяроддзя бацькоў адыгралі беларускія этнічныя пастаноўкі, які ставілі мы разам з дзяцьмі і настаўніцамі. Іх паказвалі не толькі ў прадшколлі, але і пры беластоцкіх цэрквах, дамах культуры, часам выязджалі ў глыбінку,каб там заражаць энтузіязмам.
У выніку атрымаўся цыкл пастановак на арыгінальныя сцэнарыі, напісаныя бацькамі дзетак, а пасля выдадзеныя імі друкам пад загалоўкам «Ад абраднасці да тоеснасці». Вядома, гэта быў прыгожы дадатак да штодзённай і грунтоўнай працы настаўніц.
Выпускнікі беларускага прадшколля ад пачатку свайго існавання ішлі ў школу з найлепшай падрыхтоўкай. Развіццё ўстановы выпадае разам з прыходам на пасаду дырэктара Луцыі Неміровіч. Удвая расце колькасць навучэнцаў, грунтуецца настаўніцкі калектыў (сёння ў прадшколлі працуе аж сем настаўніц), дзейнічае
Выпускнікі, сучасныя навучэнцы (іх 85 асоб), бацькі, запрошаныя госці, якія 17 чэрвеня г.г. з’явіліся на юбілей наладжаны ў Ваяводскім асяродку культры (у г.зв. Сподках), ледзь памесціліся ў зале. Пасля віншаванняў і падарункаў (наша рэдакцыя, супольна з радыё «Рацыя», падарыла мастацкі банэр аўтарства Міраслава Здрайкоўскага, у прыватнасці бацькі дашкольшіка беларускіх груп). Гаспадары ў сваю чаргу падрыхтавалі цудоўную мастацкую праграму: спектакль «Дзівосны гадзіннік», мультымедыйную прэзентацыю «Выпускнікі садка» (іх 145, а былыя дашкольнікі першых двух гадоў ужо студэнты), прэзентацыю
Барбара Пякарская, якая на роўні з дырэктар Луцыяй Неміровіч і яе таленавітымі кадрамі атрымала шмат віншаванняў і слоў падзякі, не скрывала слоў прызнання:
— Гэта вялікі поспех настаўніц, але таксама і нас усіх бацькоў і людзей, якія аказвалі падтрымку.Тое, што бачым і адчуваем сёння, пасля пятнаццаці гадоў, сведчыць пра нас як беларусаў. Родная мова мае для нас вартасць.
Ганна Кандрацюк, «Ніва» (Беласток)