Кіргізы прагаласавалі за пераход да парламенцкай сістэмы кіравання
Кыргызстан першым з рэспублік былога савецкага рэгіёну пазбавіўся традыцыі моцнай прэзідэнцкай улады. Гэта мусіць умацаваць аўтарытэт лідэраў апазіцыі, якая захапіла ўладу ў краіне ў красавіку пасля другога за пяць гадоў паспяховага народнага паўстання супраць дэспатыі прэзідэнта.
Новая канстытуцыя абмяжоўвае прэзідэнта на адзінРоза Атунбаева застаецца на сваёй пасадзе да канца наступнага году і не будзе мець права на другі тэрмін.
Хоць часовых лідэраў збольшага прынялі ў большасці раёнаў краіны, ім давялося пазмагацца за ўсталяванне кантролю на поўдні, які падтрымліваў нядаўна зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Чатыры дні сутыкненняў на этнічнай глебе ў гэтым месяцы ў паўднёвых гарадах Ош і
Часовы ўрад абвінаваціў у распальванні гвалту на поўдні краіны зрынутага прэзідэнта і яго сваякоў, якія адрынулі гэтае абвінавачанне.
Каб захаваць парадак падчас галасавання ў нядзелю, часовы ўрад прыцягнуў да працы 8000 паліцэйскіх і столькі ж добраахвотнікаў. Роза Атунбаева паехала са сталіцы краіны Бішкека ў Ош, каб прагаласаваць там.
У рэферэндуме Атунбаева вырвалася наперад, нягледзячы на сумневы адносна справядлівага галасавання ў паўднёвых рэгіёнах, пакінутых прыкладна 400 тысячамі ўзбекаў пасля нядаўняй успышкі гвалту.
Праект Канстытуцыі не вырашае праблемы этнічнага расколу нацыі. Узбекі складаюць каля 15% ад 5,5 млн насельніцтва краіны, і некаторыя з іх лідэраў прапанавалі зрабіць узбекскую мову дзяржаўнай нароўні з кіргізскай і расійскай. Гэтая прапанова не была прынятая да распрацоўкі 50 чальцамі канстытуцыйнай камісіі, сярод якіх пераважаюць этнічныя кіргізы.Тым не менш, многія ўзбекі, якія прагаласавалі ў нядзелю, заявілі, што яны ўхвалілі праект Канстытуцыі ў надзеі, што ён ўмацуе ўладу ўраду, які абароніць іх і павялічыць вагу іхных прадстаўнікоў у парламенце.
«Забяспечанне выбару для нашай краіны павінна быць калектыўным працэсам», — кажа Назір Маматаліеў,
Бакыт Махмутаў, які жыве ў Бішкеку, заявіў, што прагаласаваў «за», каб змяніць напрамак развіцця краіны. «Мы павінны паспрабаваць парламенцкую сістэму, таму што моцная прэзідэнцкая ўлада працуе не на нас», — сказаў ён.
Валянціна Караваева, настаўніца расійскай мовы ў сярэдняй школе ў Ошы, не галасавала. Яна выказала шырока распаўсюджаную асцярогу, што адсутнасць моцнага прэзідэнта толькі пагоршыць спрэчкі паміж кланамі і этнічнымі групамі.
«Што да парламенцкай рэспублікі, я не магу сабе ўявіць, як яна будзе працаваць у нашай краіне, — сказала яна. — Няўжо не будзе больш беспарадкаў?»
Кадыр Тактагулаў, wsj.com