Украінскія феміністкі зладзілі акцыю «Сучкі» каля будынку СБУ
23.06.2010 16:00
—
Новости Мира
Жаночы рух FEMEN пратэставаў супраць уціску грамадскіх арганізацый і цэнзуры ў СМІ. 



Molotoff.info, фота Мікіта Пуляр




23 чэрвеня ў Кіеве ўдзельніцы жаночага руху FEMEN зладзілі акцыю пратэсту пад назвай «Сучкі» каля будынку Службы бяспекі Украіны. Нагодай сталі выклікі актывістак руху ў СБУ на «прафілактычныя» гутаркі.
У часе акцыі дзяўчаты скандавалі: «Сукі, прыбярыце рукі!», «Свабоду пратэсту!», «Дэмакратыі — ТАК!»
«Свабода слова і свабода пратэсту — гэта тое нязначнае, што адрознівае Украіну ад яе таталітарных суседзяў», — заявіла Ганна Гуцол, лідэр руху FEMEN.
Глядзі яшчэ:
Украінскія феміністкі адзначылі 100 дзён Януковіча скандальнай акцыяй
Molotoff.info, фота Мікіта Пуляр