Хавайся ў Ісландыю!

Источник материала:  
21.06.2010 14:39 — Новости Мира

У Ісландыі парламентары ўхвалілі законапраект па стварэнні інфармацыйнага прытулку для сайтаў з кампраматам ды таямніцамі.

Назіральнікі кажуць, што гэткая ўвага да свабоды слова праявілася ў ісландскіх палітыкаў пасля таго, як абрынулася банкаўская сістэма краіны. Балюча і нечакана — не ў апошнюю чаргу праз тое, што інфармацыя не даходзіла да людзей з-за моцнага ўплыву банкаў на СМІ.

Адзін з ініцыяатараў распрацоўкі законапраекта — сайт Wikileaks, найзнанейшая энцыклапедыя ўцечак у сеціве. З красавіка сайт не знікае з старонак навінаў. Тады ён апублікаваў відэа расстрэлу амерыканскім верталётам мірных іракцаў, у тым ліку дваіх супрацоўнікаў навіновай агенцыі Reuters.

Пазней улады ЗША арыштавалі падазраванага ў зліве інфармацыі вайскоўца Брэдлі Менінга. Праз нейкі час стала вядома, што да аўтараў сайта, верагодна, трапіла ўнутраная дыпламатычная перапіска з характарыстыкамі чалавечых якасцяў і інтэлектуальнага ўзроўню першых асобаў розных краін, ад публікацыі якой, па словах Менінга, «у Хілары Клінтан здарыцца сардэчны прыступ».

Wikileaks і падобныя праекты спадзяюцца знайсці схоў ад магчымага пераследу на востраве інтэрнэт-свабоды, Ісландыі.


cz

←Астрономы записали музыку Солнца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика