Ізраіль гатовы адмяніць візы для ўкраінцаў
21.06.2010 11:18
—
Новости Мира
Урад Ізраіля 20 чэрвеня большасцю галасоў прыняў рашэнне аб адмене віз для грамадзян Украіны.
Бі-Бі-Сі
Асноўнымі прыхільнікамі гэтай ідэі былі лідэр партыі «Наш дом Ізраіль» міністр замежных спраў Авігдор Ліберман і міністр турызму Стас Місежнікаў.
Ім супрацьстаялі ўплывовыя ультраартадоксы на чале з міністрам унутраных спраў ад партыі ШАС Элі Ішаем.
У той жа час візы для ўкраінскіх турыстаў адменяць пакуль яшчэ няхутка:для гэтага Ізраіль і Украіна павінны падпісаць міждзяржаўнае пагадненне, якое трэба ратыфікаваць парламентаи краінам.
Бі-Бі-Сі