Выбары ў Польшчы: Камароўскі салідна адарваўся ад Качынскага
20.06.2010 21:31
—
Новости Мира
Так, паводле апытання TVN Камароўскі набірае 45,7% выбарцаў, Яраслаў Качынскі – 33,2%. Трэцяе месца, згодна з гэтым апытаннем, трымае Гжэгаж Напяральскі (Саюз левых дэмакратаў) з 13,4%. 4-м ідзе Януш Корвін-Міке (Свабода й вяршэнства закона) з 2,3%.
Усяго ў выбарах узялі ўдзел 10 кандыдатаў.
Лічбы, натуральна, будуць змяняцца, але агульная тэндэнцыя захаваецца, перавага Камароўскага над Качынскім.
Яўка выбарцаў склала крыху больш за 52%.
Згодна з заканадаўствам, паколькі ніводзін з прэтэндэнтаў не браў 50%, будзе другі тур, у якім за месца прэзідэнта пазмагаюцца Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качынскі.
Ён пройдзе 4 ліпеня.wyborcza.pl