Узбекі Оша працягваюць утрымліваць 400 закладнікаў-кіргізаў
20.06.2010 12:56
—
Новости Мира
Муніцыпальныя ўлады гораду Ош на поўдні Кіргізстану пастанавілі, каб да 18:00 па мясцовым часе ў нядзелю ў горадзе былі дэмантаваныя ўсе барыкады. Мэр Ошу Мелісьбек Мырзакматаў заявіў, што калі ўльтыматум ня будзе выкананы, улады прыменяць сілу.
Ён дадаў: «Мы ня хочам іх кранаць (узбэкаў), але вы ведаеце — у іх шмат зброі і кіргіскіх закладнікаў». Паводле ўрадавых ацэнак узбэкі могуць утрымліваць у закладніках каля 400 кіргізаў.
Узбэкі, якія засталіся ў Ошы пасьля пагромаў, абгарадзілі свае раёны масіўнымі барыкадамі.
Радыё «Свабода»