ЗША выдзелілі Кыргызстану $32 млн
17.06.2010 10:33
—
Новости Мира
Дзярждэп ЗША выдаткаваў Кыргызстану $32млн на аднаўленне і аказанне дапамогі пацярпелым у выніку этнічных беспарадкаў. Сума дапамогі можа вырасці. Напярэдадні прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША не выключылі, што ЗША і Расія могуць правесці ў Кыргызстане сумесную міратворчую аперацыю. Аднак улады гэтай краіны міратворцаў ўжо не чакаюць.
Нагадаем, што пасля сутыкненняў на этнічнай глебе, якія адбыліся на поўдні Кыргызстану, часовы урад на чале з Розай Атунбаевай звярнуўся па дапамогу да Расіі.
АП, паводле газета.ru