Кэтрын Эштан: Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана — перашкода міжнароднаму гандлю

Источник материала:  
17.06.2010 11:04 — Новости Мира
З такой заявай перад дэпутатамі Еўрапарламента выступіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Эштан адзначыла, што запланаванае Расіяй, Беларуссю і Казахстанам мытнае аб’яднанне можа пашкодзіць міжнароднаму гандлю і, як следства, стаць перашкодай для ўступлення гэтых краін у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Паводле Эштан, звычайна ЕС не мае праблем з мытнымі аб’яднаннямі, аднак Брусэль не можа не хваляваць, калі падобныя саюзы пачынаюць перашкаджаць гандлю, а не развіваць яго. Менавіта гэта, лічыць Эштан, бачыцца ў выпадку з меркаваным Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана.


Радыё Свабода

←СМИ: Охрана Януковича опасается подрыва машины Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика