У Расіі завялі справу на мастачку, што намалявала «загадкавую расійскую душу»

Источник материала:  
16.06.2010 — Новости Мира
У Расіі завялі справу на мастачку, што намалявала «загадкавую расійскую душу»Дзве сотні расійскіх нацыяналістаў яшчэ два гады таму падалі ў суд на Алену Хейдзіз.

У 2008 годзе ў Расіі была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мастачкі Алены Хейдзіс. У суд на яе падалі каля двухсот прадстаўнікоў расійскіх нацыяналістычных арганізацый. Іх зачапілі дзве працы мастачкі і выказванне ў інтэрнэт-суполцы. Першая карціна называецца «Хімера загадкавай расійскай душы» (1996 г.), другая — «Welcome to Russia» (1999 г.). У інтэрнэце была разгорнутая кампанія. Гучалі заклікі звяртацца ў суд не толькі на Алену Хейдзіз, але на ўсіх, хто публічна выказвае «русафобскія» погляды. Мастачку абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варожасці і прыніжэнні нацыянальнай годнасці, аднак следства два гады не выяўляла актыўнасці ў дачыненні да Хейдзіз. 15 чэрвеня 2010 г. яна паведаміла ў сваім інтэрнэт-дзённіку, што ёй ізноў цікавіцца пракуратура.

←Крымский парламент просит Табачника обеспечить русскоязычное преподавание в вузах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика