Колькасць загінулых у Кыргызстане дасягнула 187
16.06.2010 15:07
—
Новости Мира
У выніку беспарадкаў на поўдні Кыргызстана загінулі 187 чалавек, з якіх 140 — у Ошскай вобласці, 47 — у Джалал‑Абадскай. Пацярпелых налічваецца 1918, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.
Бі-Бі-Сі
У Мінздароўя адзначаюць, што сваякі хаваюць некаторых загінулых, не апавяшчаючы медыкаў і ўлады, таму рэальная колькасць ахвяр можа быць вышэйшай. Пра гэта раней казала і кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева: на яе думку, дадзеныя могуць істотна адрознівацца.
Бі-Бі-Сі