Выбары ў Славаччыне: былы аўтарытарны лідэр пакідае палітычную сцэну

Источник материала:  
13.06.2010 15:00 — Новости Мира
Сацыял-дэмакраты саступілі, да ўлады вяртаюцца хрысціянскія дэмакраты.

Цэнтраправіца перамагла на парламенцкіх выбарах у Славаччыне. Як паведамляе статыстычнае ўпраўленне краіны, якое займаецца падлікам галасоў, чатыры апазіцыйныя партыі разам атрымалі 78 месцаў са 150 у парламенце. Гаворка ідзе пра змену ўлады, бо прэзідэнт Славаччыны выконвае цырыманіяльныя функцыі.

Папулісцкая партыя прэм"ера Фіца «Шлях — сацыял-дэмакратыя» сабрала 35% галасоў. Яна атрымае 62 месцы ў палаце дэпутатаў. Аднак слаба выступалі яе кааліцыянты. Нацыяналісты зы Славацкай нацыянальнай партыі атрымалі толькі 5,1% галасоў. А вось партыя былога аўтарытарнага і прарасійскага лідэра краіны Ўладзіміра Мэчыяра ўвогуле апынулася пад 5%-ым бар"ерам. Ім не дапамагла гульня антывугорскай картай пасля таго як Будапешт увёў закон аб падвойным грамадзянстве. Вугорцы складаюць 11% насельніцтва Славаччыны і кампактна пражываюць уздоўж мяжы.

Сярод правых партый найлепшы вынік паказаў Хрысціянска-дэмакратычны саюз — 15,4% галасоў, што дае яму 28 месцаў. З ім блакуюцца лібералы, яшчэ адна хрысціянска-дэмакратычная партыя і партыя вугорскае меншасці. Разам яны кіравалі Славаччынай на пачатку 2000-х і прывяліі краіну ў ЕС і НАТО.

Наступным прэм"ерам 5-мільённае славянскае нацыі можа стаць лідэрка хадэкаў Івэта Радзіцава.


Сяргей Гезгала

←Три человека погибли в Подмосковье при крушении частного гидросамолета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика