Пляменнік Бакіева кіраваў разнёй у Джалал-Абадзе
13.06.2010 15:31
—
Новости Мира
Этнічныя сутычкі перакінуліся з Оша на другі горад поўдня Кіргізіі — Джалал-Абад.
Сяргей Гезгала
Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, ад трох да пяці тысяч чалавек там натоўпам вандруюць па горадзе, падпальваючы хаты ўзбекаў і забіваючы на сваім шляху. Са словаў відавочцаў, натоўп арганізаваў адзін з пляменнікаў экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева Санжар. Менавіта ён узброіў юнакоў.
Мясцовых узбекаў былі вінавацілі ў спаленні родавае хаты Бакіевых.
Сам Курманбек Бакіеў знайшоў прытулак у Беларусі.
Са словаў прадстаўнікоў Часовага ўрада, лік ахвяраў на подні Кіргізіі пайшоў на сотні. Міліцыя і армія не праяўляюць волі, каб спыніць разню.
Сяргей Гезгала