Беспарадкі ў Кіргізіі: урад запрашае расійскія войскі
12.06.2010 13:26
—
Новости Мира
У Ошы распачалася этнічная чыстка узбекаў. Дзесяткі ахвяраў.
Сяргей Гезгала
Сілы, верныя Часоваму ўраду, аказаліся няздольнымі спыніць сутычкі кіргізаў і узбекаў у Ошы і Карасу. У выніку гэтых сутычак дзесяткі чалавек загінулі, сотні параненыя.
Адказваючы на просьбу узбекскай грамады, Кіргізія адкрыла мяжу з Узбекістанам, да якой скіроўваюцца тысячы ўцекачоў.Спаленыя узбекскі і кіргізскі тэатры ў Ошы. У горадзе замкнёныя крамы, спынілася жыццё.
Горад кантралююць ўзброеныя банды кіргізскай моладзі. Асобныя раёны на ўсходзе горада застаюцца пад кантролем аддзелаў узбекскай моладзі.Не даючы рады сітуацыі, часовы ўрад на чале з Розай Атунбаевай у суботу звярнуўся па вайсковую дапамогу да Расіі. Як паведамляюць расійскія СМІ, наводзіць парадак у Кіргізіі, магчыма, будуць дэсантнікі з Ульянаўска.
Пакуль няясны механізм легітымацыі іх прысутнасці. Тое можа адбыцца або пра Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы, у якую ўваходзяць краіны СНД, у тым ліку і Беларусь, або праз Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, у якую ўваходзяць Расія, Кітай і іншыя краіны Еўразіі.У выніку эскалацыі падзеяў, якія распачаліся з Рэвалюцыі цюльпанаў і перараслі праз пяць гадоў і скіданне Бакіева, расійская вайсковая прысутнасць у рэгіёне становіцца дамінуючай.
Сяргей Гезгала